Лукашэнка назваў брытанскага прэм’ера “пацаном”

Гэта яшчэ адна заява з яго інтэрв’ю брытанскай газеце “Індэпендэнт” і каналу Бі-бі-сі. 
“Ваш Кэмеран — гэта пацан, у тым сэнсе, што ён яшчэ без году тыдзень у гэтай палітыцы. Акрамя балбатні, ён жа нічога, мусіць, і ў жыцці не зрабіў”, — выказаў меркаванне Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што не разумее сутнасці англійскай дэмакратыі: “Так у вас нават канстытуцыі няма, слухайце, абарыгены нейкія… У іх канстытуцыі няма”, — перадае БЕЛТА.