Лукашэнка не хоча вяртацца да пераводу гадзіннікаў
Кіраўнік Беларусі заявіў, што катэгарычна супраць сезоннага пераводу стрэлак гадзінніка.
Гэтак ён адказаў на пытанне журналістаў, ці будзе Беларусь пераходзіць на зімовы час. Але, па словах Аляксандра Лукашэнкі, якія перадае interfax.by, гэтае пытанне кіраўніцтва Беларусі вырашыць разам з Расіяй.
Кіраўнік дзяржавы мяркуе, што перавод гадзіннікаў на летні і зімовы час няшмат дае эканоміцы. У гэтай сітуацыі трэба больш зыходзіць з побытавых прычынаў, заяўляе Лукашэнка.
Нагадаем, што Беларусь адмовілася пераходзіць на зімовы час год таму — следам за Расіяй. Разам з тым цяперашні кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін перад выбарамі заявіў, што верне сезонны перавод гадзіннікаў.