Лукашэнка: Няма песні — няма народу
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў удзельнікаў XII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Нагадаем, фэст распачынаецца сёння ў Маладзечне. Сёлета ён прымеркаваны да 130-х угодкаў з дня нараджэння класiкаў беларускай лiтаратуры Янкi Купалы i Якуба Коласа.
"Нездарма кажуць, што без песні няма народа, — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі. — Яна ўяўляе сабой люстэрка жыцця, універсальную мову мастацтва, якая звязвае паміж сабой мінулае, сучаснасць і будучыню, увасабляе свет чалавечай душы, спадзяванні і пачуцці людзей. 3 простых кранальных радкоў і мелодый складаецца паэтычны вобраз нашай Радзімы".
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што "фестываль стане сапраўдным святам нацыянальнай культуры, падорыць шмат адкрыццяў і прыемных сустрэч з таленавітымі людзьмі, якімі так багата Беларусь".
Фота — natnews.org