Лукашэнка параўнаў міліцыянта з голым ствалом

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўчастковага інспектара міліцыі неабходна вызваляць ад неўласцівых яму функцый, перадае БЕЛТА. Таму ўчастковы павінен займацца канкрэтнымі рэчамі, якімі ніхто іншы займацца не можа, кажа кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым, Лукашэнка перасцярог  ад паспешлівых і залішніх рэформаў: "Але ў той жа час і спяшацца нельга, таму што ўчастковы — бог, цар і воінскі начальнік на месцы. Іншых там сілавых структур людзі практычна не бачаць ці бачаць калі-нікалі, калі штосьці адбылося надзвычайнае. Таму нельга нам узяць, як у дрэва, абсекчы галінкі — і ўчастковы будзе як голы ствол. Вельмі акуратна трэба да гэтага падысці".

Лукашэнка нагадаў, што гэта ён даручыў міністру ўнутраных спраў пры прызначэнні яго на пасаду.

Фота — photoclub.by