Лукашэнка патрабуе трымаць мяжу на замку

Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць фактамі беспакаранага перасячэння дзяржаўнай мяжы. Ён папярэдзіў кіраўніцтва памежнага камітэта пра недапушчальнасць лаяльнага стаўлення да такой сітуацыі.

Па словах Лукашэнкі, пра незаконнае перасячэнне мяжы памежнікі ведаюць, але ставяцца да гэтага вельмі лаяльна. Таксама ён адзначыў, што ва ўмовах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі беларуская мяжа з'яўляецца мяжой і гэтых дзяржаваў.

Ён нагадаў, што нядаўна сітуацыя ў Памежным камітэце ўжо абмяркоўвалася. І, кажа Лукашэнка, нельга сказаць, што справы рухаюцца ў лепшы бок, паведамляе interfax.by.

Нагадаем, што кіраўніцтва Памежнага камітэта змянілася пасля "цацачнага дэсанта" ў ліпені 2012 года.

Фота — flickr.com