Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Кім Чэн Іра

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў старшыню Дзяржаўнага камітэта абароны Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Іра і народ гэтай краіны з Днём утварэння КНДР.  Самастойнасць Паўночнай Карэі была абвешчана 9 верасня 1948 года ў адказ на стварэнне праамерыканскай Паўднёвай Карэі. Неўзабаве пасля гэтага паміж дзяржавамі распачалася вайна. Сёння існуюць дзве карэйскія дзяржавы. КНДР лічыцца самай закрытай краінай свету, там пануе таталітарны рэжым.