Лукашэнка пра сына Мікалая: спецназавец будучы

Людміла Грамовіч з газеты "Зорька" спыталася ў Лукашэнкі, што ён падараваў блізкім на святы? Ён пачаў здалёк: Вы хочаце пачуць чэсны адказ?.. Я даў каманду ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб усе жулікі, бандыты, бізнесмены ўсе пайшлі да дзяцей [перад Новым годам]. І дзякую ўсім катэгорыям: усе адгукнуліся". (смех у зале)

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што яго малодшы сын Мікалай папрасіў у Дзеда Мароза пнеўматычную зброю.

Лукашэнка: "Мой малодшы Дзеду Марозу ліст адправіў па электроннай пошце! Папрасіў нейкую пнеўматычную зброю... спецназавец будучы...".

Фота — sb.by