Лукашэнка зноў працягнуў тэрмін будаўніцтва лядовага палаца ў Оршы
Кіраўнік дзяржавы ўнёс змены ў свой жа ўказ ад 24 сакавіка 2008 года.
У адпаведнасці з новым указам ад 6 сакавіка бягучага года, тэрмін пабудовы лядовага палаца ў Оршы працягнуты да траўня 2013 года.
Нагадаем, тэрміны будаўніцтва згаданага палаца неаднаразова пераносіліся. Раней планавалася, што яго здадуць у 2011 годзе, пасля — у 2012-м. Умяшчальнасць залы лядовага палаца разлічана, як мінімум, на 3500 чалавек.
Фота — orsha.eu