Лукашэнка распавёў чыноўнікам, што ім рабіць з людзьмі

"Яшчэ раз падкрэсліваю: сумленнасць і справядлівасць мусяць ляжаць у аснове вашай палітыкі, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Рэагуйце на просьбы і запыты людзей, не адштурхоўвайцеся ад іх — гэта галоўнае. Будзьце людзьмі з нашымі людзьмі. Беражыце іх. Нам дэмаграфічную праблему трэба вырашаць, а яна вырашаецца не толькі нараджэннем новых людзей, але і захаваннем людзей, якія ў нас ёсць".

Нагадаем, 16 лістапада стала вядома, што Валерый Вакульчык прызначаны старшынёй Камітэта дзяржбяспекі. Павел Латушка з пасады міністра культуры прызначаны амбасадарам Беларусі ў Францыю.