Лукашэнка рэкамендаваў аб'явіць 2 студзеня выходным днём
З такой ідэяй ён звярнуўся да кіраўнікоў прадпрыемстваў.
Рэкамендацыі накіраваныя “у сувязі са шматлікімі зваротамі да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, паведамляе БелТА.
Таксама Лукашэнка даручыў адпаведным службам прыняць меры па стабільнай працы ў святочныя дні аб'ектаў жыццезабеспячэння краіны. У першую чаргу аховы здароўя, энергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.