Лукашэнка сустрэўся з амерыканскімі палітолагамі

Як паведамляе Радыё "Свабода", гэта былі прэзідэнт Джэймстаўнскага Фонду Глен Говард, Улад Сокар з гэтага ж Фонду, Януш Бугайскі з Цэнтру стратэгічных і міжнародных даследаванняў і прафесар Рэдфардскага ўніверсітэту Грыгорый Ёфэ.

Гутарка цягнулася дзве гадзіны. Як кажа прафесар Ёфэ, асноўным мэсіджам Аляксандра Лукашэнкі падчас сустрэчы было тое, што Беларусь вельмі хоча ўраўнаважыць сваю знешнюю палітыку. Па яго словах, афіцыйны Мінск вельмі хоча мець нармальныя стасункі з ЗША, хоча, каб да яго ставіліся з павагай. Таксама Лукашэнка крытыкаваў амерыканскія санкцыі супраць беларускіх уладаў.

Дарэчы, зайшла гаворка і пра слынны дэкрэт №9, які датычыць дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Паводле кіраўніка Беларусі, гэта вымушаная мера, яна будзе дзейнічаць толькі паўгода, на час рэканструкцыі.

Фота — AFP