Лукашэнка сустрэўся з Пуціным у загараднай рэзідэнцыі
Пуцін ў Мінску ўдзельнічаў у пасяджэннях Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Міждзяржсавета ЕўрАзЭС і вышэйшага органа Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы былі "актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін", паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка, паведамляе БелаПАН.
РІА "Новости" са спасылкай на акружэнне Пуціна перадае, што адной з тэм падчас зносін у нефармальнай абстаноўцы з'яўляецца даванне Мінску крэдыту.