Лукашэнка: у Лондане быў правал, але не катастрофа (відэа)

На ім ідзе гаворка пра выступленне беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Лондане, будуць разгледжаныя і кадравыя пытанні.

Адкрываючы Алімпійскі сход, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Лондане "быў правал, але не катастрофа".

"Я, вядома, далёкі ад таго, каб абвінавачваць толькі прысутных тут чыноўнікаў ад спорту, членаў Алімпійскага камітэту, выканкаму, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Вядома ж, найперш віна ляжыць на прэзідэнце краіны, не толькі алімпійскага камітэта".

Нагадаем, у неафіцыйным медалёвым заліку ў Лондане Беларусь заняла 23-е месца (па колькасці ўзнагародаў — 18-е). На рахунку нашых спартоўцаў 13 медалёў — тры залатыя, пяць срэбраных і пяць бронзавых. Задачу заваявання 25 медалёў яны не выканалі.

Міністр спорту: некаторыя беларускія алімпійцы займаліся сабатажам


Вынікі расследавання: прэпарат Астапчук падсыпаў... трэнер Яфімаў