Лукашэнка выдаў указ па выцвярэзніках

Ва ўказе № 133 "Аб некаторых пытаннях дзейнасці медыцынскіх выцвярэзнікаў органаў унутраных спраў", у прыватнасці, вызначаецца для чаго ўласна прызначаныя выцвярэзнікі. Як выяўляецца, "для ўтрымання асоб, адміністрацыйна затрыманых за з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і маральнасць, да іх працверазення".

Для будучых кліентаў гэтых устаноў важная тая частка ўказа, у якой гаворыцца, што ўсе выдаткі на сваё "працверазенне" яны будуць пакрываць у поўным аб'ёме. Савету Міністраў даручана ў чатырохмесячны тэрмін вызначыць памер такой кампенсацыі і яе парадак.