Лукашэнка выключаў тэлевізар, калі прайграваў БАТЭ
15 студзеня кіраўнік дзяржавы ў Нацыянальнай бібліятэцы праводзіць прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "мае пытанні і да БАТЭ". Хаця футбольны клуб і зарабляе грошы "у апошнія гады", няхай не забываюць, што новы стадыён будуецца найперш за кошт дзяржавы.
Лукашэнка прыгадаў матчы групавога этапа Лігі чэмпіёнаў, якія БАТЭ прайграў з буйным лікам: "Я выключаў тэлевізар, мне было сорамна, крыўдна, да слёз".
Фота — БЕЛТА