Лукашэнка заклікаў бараніць Беларусь ад санкцый

Аляксандр Лукашэнка назваў бесперспектыўнымі замахі на суверэнітэт Беларусі і заклікаў беларусаў аб'яднацца ў абароне краіны.

Лукашэнка: "Усё больш маштабным, настойлівым і вытанчаным становіцца палітычны, эканамічны і інфармацыйны ціск на Беларусь. Уводзяцца эканамічныя санкцыі ў дачыненні да нашых прадпрыемстваў, візавыя абмежаванні для грамадзян. У нашы дні абарона Айчыны перастала быць прэрагатывай адных толькі вайскоўцаў. Цяпер гэта справа ўсіх і кожнага! Бо стратэгічная перавага ў кожным супрацьстаянні дасягаецца кансалідацыяй грамадства. Залогам нашага поспеху з'яўляецца сплаў ваеннай моцы, навуковага патэнцыялу і найвышэйшага патрыятызму насельніцтва".