Лукашэнка звольніў кіраўніка сталічнай міліцыі

Начальнік упраўлення ўнутраных справаў на транспарце МУС Беларусі Вячаслаў Яўстаф’еў звольнены з органаў унутраных справаў у запас Узброеных сіл па ўзросце, паведамляе Interfax.by.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных справаў Мінгарвыканкама Леанід Фармагей звольнены і залічаны ў распараджэнне міністра ўнутраных справаў Беларусі.