Лукашэнка звольніў яшчэ аднаго генерала-памежніка
Андрэй Гарулька вызвалены з пасады першага намесніка старшыні Дзяржпамежкамітэта.
Гарулька стаў яшчэ адной - відаць, апошняй - ахвярай "цацачнага дэсанту". На яго месца прызначаны Аляксей Загародні.
Кіраўнік краіны прызначыў і новага старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта. З 2 жніўня гэтую пасаду займае Аляксандр Баечка.

Аляксандр Баечка. Фота: БелТА.
Каментуючы адстаўку ранейшага кіраўніка пагранведамства Ігара Рачкоўскага, Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Ніякай надзвычайшчыны ў гэтым няма. Наадварот, мала пакаралі. У савецкія часы за такія рэчы пасадзілі б за краты. У тым, што здарылася, вінаватыя найперш памежнікі, таму што пагранатрад выявіў самалёт, але адпаведная каманда аб пакаранні парушальнікаў мяжы не прайшла".