Лукашэнку могуць зноў забараніць уезд у Еўрасаюз
Еўрасаюз можа аднавіць дзеянне забароны на ўезд у краіны супольнасці для прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і групы беларускіх дзяржслужбоўцаў
якія, па меркаванні Еўрасаюза, нясуць адказнасць за гвалтоўныя дзеянні і арышты ў дачыненні актывістаў беларускай апазіцыі, паведаміў кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більдт.
"Мы павінны прытрымлівацца логіцы нашай папярэдняй палітыкі. У мінулы раз, калі больш не было палітычных зняволеных (у Беларусі), мы (Рада міністраў замежных спраў ЕС) прынялі пазітыўныя меры. Зараз, калі зняволеных стала нашмат больш, тыя, хто прымаў удзел у акцыях (супраць апазіцыі), і тыя, хто супрацоўнічаў з імі, іх прыйдзецца вярнуць у спіс (тых, каму забаронены ўезд у ЕС)"?, - заявіў Бильд інтэрнэт-рэсурсу EUobserver.
Іншыя магчымыя дзеянні ЕС уключаюць: прыпыненне ўсіх праектаў ЕС, звязаных з беларускімі ўладамі; выключэнне Беларусі з сустрэчаў у межах Усходняга Партнёрства, разам з запланаваным на травень 2011-га самітам у Будапешце; павелічэнне дапамогі беларускаай грамадзянскай супольнасці, напрыклад, большая дапамога Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту ў Вільні; заклік да краін ЕС у аднабаковым парадку скасаваць візавыя зборы для маладых беларусаў, студэнтаў, настаўнікаў і супрацоўнікаў няўрадавых арганізацый, паведамляе EUobserver
EUobserver таксама нагадавае, што ў мінулым эксперты прапаноўнавалі ўвесці санкцыі супраць беларускіх кампаній кшалту Белтэхэкспарта і Белзнешпромсервіса, прыбытак ад якіх, мажліва, скіроўваецца проста на прыватныя банкаўскія рахункі наменклатуры.
Еўрасаюз наўрад ці пойдзе на поўнае непрызнанне вынікаў выбараў нягледзячы на знакі, што Лукашэнка не набраў даволі галасоў для перамогі ў першым туры, піша Euobserver.
Карл Більдт лічыць, што паслявыбарная рэакцыя Лукашэнкі — не стратэгічнае рашэнне, але носіць псіхалагічны харакатар. Яна звязаная з "прыніжэннем" ад пройгрышу ў першым туры выбараў, адзначае шведскі міністр. "Я таксама не лічу, што ён мае вельмі вялікую падтрымку Масквы. Ён павярнуўся спінай да ўсіх. І дакладна спінай да Захаду".
фота: anspress.com