Лунінецкі слесар няўдала пагуляў у більярд
У Лунінцы слесар ЖКГ заснуў у бары “Міраж” на більярдным стале.
Бездапаможнасцю небаракі скарыстаўся адзін з наведвальнікаў бара і скраў 515 долараў і 10 тысяч рублёў. Міліцыянты з дапамогай службовага сабакі знайшлі зламысніка. Зараз следчыя разбіраюць абставіны здарэння.