Ля Варшавы збудуюць Дыснейлэнд
Будаўніцтва парка пад назвай Adwenture World Warsaw на плошчы 240 га разгорнецца ў будучым годзе.Адкрыццё запланавана на 2014 год.
Праз некалькі гадоў у 40 кіламетрах ад Варшавы будзе пабудаваны Дыснэйлэнд для турыстаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якім больш не спатрэбіцца ездзіць за забаўкамі ў Парыж. Парк будзе ўключаць два гатэлі, аквапарк, кінатэатры, рэстараны і клубы.
Па словах кіраўніка кампаніі Las Palm Петэра Малдера, штогод парк плануепрымаць па 2 мільёны гасцей. Будаўніцтва ацэньваецца ў 400 млн. еўра, яго фінансуе кансорцыум прыватных прадпрымальнікаў з Люксембурга, піша Rzeczpospolita.