Лядовыя каткі з'явяцца ў кожным раёне Мінску
Праца па будаўніцтве каткоў ва ўсіх раёнах сталіцы ўжо пачалася. Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Ладуцька: "Зараз падбіраюцца пляцоўкі, вярстаецца планавае заданне. Таму ўсе даручэнні па развіцці масавай фізічнай культуры ў Мінску знаходзяцца на кантролі. І галоўнае, яны лёгка ўспрымаюцца сёння і кіраўніцкім апаратам, і заказчыкамі, таму што яны ідуць ад жыцця і вельмі запатрабаваныя".
Дарэчы, на гэты момант у Мінску існуе 5 каткоў і лядовых палацаў, якія працуюць цэлы год. Лядовыя палацы ёсць ва ўсіх абласных гарадах краіны, а таксама ў 13 раённых цэнтрах і цэнтрах адпачынку. Да 2013 года плануецца адкрыць больш за 25 лядовых палацаў па ўсёй Беларусі.