Лядовыя палацы могуць працаваць толькі ў халодную пару года?
З 11 чэрвеня "на вакацыі" зачыняецца Лядовы палац у Баранавічах.
Ён не будзе працаваць больш за паўтара месяца. Сваю працу палац у Баранавічах адновіць толькі 1 жніўня, піша "Intex-press".
Адміністрацыя палаца тлумачыць, што лядовае поле і пракат канькоў працаваць не будуць у сувязі са школьнымі вакацымі і зніжэннем наведвальнасці. Апроч таго, падтрыманне неабходнай тэмпературы пры 30-градусную спёку патрабуюць велізарных фінансавых выдаткаў.
У той жа час усе астатнія аб'екты, размешчаныя ў Лядовым палацы, працягнуць працу ў звычайным рэжыме.
Дарэчы, на лета зачыніліся таксама лядовыя палацы ў Брэсце, Бярозе і Пружанах.