“Ляпісаў” ведаюць 7 з 10 беларусаў

Толькі кожны чацвёрты беларус наведвае выставы, кожны трэці ― кіно і тэатры, затое амаль кожны другі бывае на канцэртах. Пры гэтым больш за палову апытаных за апошні год не былі ні на адным са згаданых мерапрыемстваў.

Дзве траціны апытаных не змаглі адказаць на пытанне, якое культурнае мерапрыемства яны лічаць самым яркім. На пытанне, чаму вы не ходзіце на культурныя мерапыемствы, траціна апытаных адказала, што не мае часу, траціна – што не мае грошай, а кожны дзясяты заявіў, што яму гэта абсалютна нецікава.

Сярод культурных дзеячоў “пазнавальнасць” не такая сумная, як можна ўявіць. Лявона Вольскага ведае кожны чацвёрты беларус, Пугача – кожны шосты, Вайцюшкевіча – кожны дзясяты. Сярод гуртоў найбольш вядомыя “Ляпіс Трубяцкой” — 68% пазнавальнасці, J:Морс — 45%, “Крамбамбуля” — 37%, “Без білета” — 31,5%. З пісьменнікаў людзі ведаюць Барадуліна (63%), Гілевіча (60%) і Някляева (45,5%).

Фота: Generation By.