Люты пачнецца з халадоў

Сітуацыя на лепшае не пераменіцца, расказалі Еўрарадыё сіноптыкі Белгідраметцэнтра:

Белгідраметцэнтр: "Люты пачнецца з узмацнення марозу. У атмасферы будуць прэваліраваць паўночна-ўсходнія вятры. Подых Карскага мора – ледзяны подых – дадасць холаду нашым маразам. На ўсёй тэрыторыі краіны ўсталюецца халоднае надвор’е: тэмпература паветра -25...-29 градусаў, з праясненнямі паветра пахаладае да 30-32-градуснай рысы. Сярод дня ў асобных раёнах будзе -23...-25".

Пасля малых маразоў на пачатку і ў сярэдзіне зімы лютаўскія маразы здадуцца вельмі вялікімі. Але гэта не рэкорд, кажуць метэаролагі. Найбольшы мароз стаяў у Мінску ў студзені  1940-га года: тады слупкі тэрмометраў дасягнулі рыскі ў 42 градусы.