Мінгандлю: Цэны на алей вырастуць неістотна
Урад выдзяліў валюту для закупкі алею.
Як паведаміла БЕЛТА начальнік упраўлення арганізацыі спажывецкага рынку Мінгандлю Любоў Язэпчык, у межах выдзеленых сродкаў ажыццяўляецца закупка бутыляванай прадукцыі, а на айчынных прадпрыемствах актыўна працягваецца разліў алею. У прыватнасці, Мінскі маргарынавы завод, Гомельскі тлушчавы камбінат і Бабруйскі завод алеяў цалкам загружаныя, працуюць у тры змены, выконваючы павышаныя заяўкі гандлёвых арганізацый.
Разам з тым, як адзначыла Язэпчык, алей пастаўляюць у рэспубліку дзясяткі іншых імпарцёраў, якія фармуюць цану на тавар зыходзячы з сваіх магчымасцяў пакупкі наяўнай валюты. тым не менш, цэны на алей істотна павялічвацца не будуць, адзначыла спецыяліст.