Мабільнік "спаліў" адсутнасць свайго ўладальніка на працоўным месцы

Як піша газета "Брестский курьер", мужчына працаваў у адной з аўтатранспартных арганізацый Брэста. У судовым пазове работнік паведаміў, што загадам наймальніка быў звольнены на падставе таго, што нібыта адсутнічаў на працы больш за 3 гадзіны. Ён лічыць звальненне незаконным, таму што ў гэты час знаходзіўся на працоўным месцы. Факт знаходжання пазоўніка на працы пацвердзілі некаторыя кіроўцы прадпрыемства, але ў той жа час пацвердзілі адваротнае двое з кіраўнікоў.

Як вырашэнне праблемы, у суд былі прадстаўлены звесткі аб тэлефонных злучэннях пазоўніка ў перыяд працоўнай змены тых дзён. Яны і пацвердзілі, што ён не мог знаходзіцца на працы, бо ў момант тэлефонных злучэнняў быў не ў зоне дзеючых базавых станцый па месцы знаходжання прадпрыемства.

Фота — bymedia.net