Маці “бостанскіх тэрарыстаў” Царнаевых размаўляла з імі пра джыхад

У гэтай размове ў “расплывістых выразах” вялося пра джыхад. ФСБ Расіі падзялілася гэтым запісам з амерыканскім ФБР некалькі дзён таму, перадае ВВС. Амерыканскія спецслужбы выказваюць шкадаванне, што не мелі такой інфармацыі раней, бо гэта было б ім падставу ўважлівей прыглядзецца да братоў Царнаевых.

Дэталі запісанай размовы не раскрываюцца. Невядома таксама, з кім менавіта маці размаўляла: са старэйшым сынам Тамерланам, забітым пры затрыманні, або з малодшым Джахарам, які цяпер у турэмнай лякарні.

Масква таксама перадала запіс яшчэ адной размовы паміж Зубейдат Царнаевай і неназванай асобай, якая жыве на поўдні Расіі і знаходзіцца ў падазрэнні ў ФБР.


Адметна, што 46-гадовая жанчына мае амерыканскае грамадзянства, але пры гэтым стала жыве ў Махачкале. У ЗША яе могуць арыштаваць за крадзеж з крамы на суму 1600 долараў. У кастрычніку 2012 года яна не з’явілася на паседжанне суда.