Магілёўскія дэмакраты сёння наведаюць Чэрыкаў
Яны ушануюць памяць загінулых ліквідатараў наступстваў Чарнобыльскай катастрофы 1986 года.
Сёння, прадстаўнікі магілёўскай кааліцыі дэмакратычных сілаў наведаюць горад Чэрыкаў. А 12-й гадзіне яны ускладуць кветкі каля помніка ахвярам Чарнобыльскай катастрофы. Пасля наведвання Чэрыкава магілёўцы плануюць наведаць таксама некалькі адселеных вёсак.