Магілёвец на "Опелі" пратараніў аўтамабіль ДАІ
Але пацярпеў ад аварыі кіроўца “ВАЗа”, які даішнікі спынілі яшчэ да таго.
Здарэнне адбылося ў Магілёве на вуліцы Крупскай недалёка ад запраўкі “Слаўнафта”. Кіроўца “Опеля” перастройваўся з адной паласы на іншую і сутыкнуўся з патрульнай машынай, што стаяла каля ўзбочыны дарогі.
Падчас сутыкнення інспектары правяралі дакументы ў кіроўцы “ВАЗ-2103”. У выніку аварыі кіроўца атрымаў ушыб галёнкі, паведамляе сайт mycity.by.