Магілёўскі бюджэт папоўніўся за кошт росту заробкаў
У параўнанні з аналагічным перыядам 2010 годам паступленні ў бюджэт узраслі ў 1,6 раза, адзначае сайт Магілёўскага гарвыканкама.
Са словаў супрацоўніцы выканкама Эльвіры Варапаевай, найбольшы рост падаходнага падатку забяспечылі прадпрыемствы “Магілёўаблгаз”, “Бабушкина крынка”, ”Магатэкс”, “Электрарухавік”, “Лаўсанбуд” і “Будаўнічы трэст №12”.
З бюджэтаўтваральных прадпрыемстваў з такім заданнем справіліся толькі “КСВ” і холдынг “Аграмашсэрвіс”.
Тым часам чыноўніца адзначыла, што за першае паўгодзе ў бюджэт недапаступіла 4 мільярды рублёў. Гэта было звязана з тым, што заданне па росце заробкаў выканалі не ўсе прадпрыемствы і арганізацыі горада.