Магілёўскі ліхач паваліў 10-тонны слуп

Акрамя гэтага, ён мусіць аплаціць штраф у памеры 35 базавых велічынь і будзе пазбаўлены правоў на тры гады, адзначае сайт mycity.by.

Здарэнне адбылося 19 чэрвеня на праспекце Шміта ў Магілёве. П’яны кіроўца “Аўдзі-100” наляцеў на прыдарожны слуп і паваліў яго. Слуп перагарадзіў усю дарогу і прыпыніў рух транспарту на некалькі гадзінаў. Але пры гэтым у выніку аварыі ніхто з людзей не пацярпеў.