Магілёўскія гурты праспяваюць песні Цоя

Пачатак канцэрту прызначаны на 18 гадзін, адзначае сайт 222.by. У канцэрце прымуць удзел гурты "Барон Мюнхгаузен", EIHELSTRAAT, PLASTILLIN і "Афазия". Пасля канцэрту адбудзецца паказ фільма "Ігла", у якім Віктар Цой выканаў адну з галоўных роляў.
Фільм быў зняты ў 1988 годзе і набыў велізарную папулярнасць сярод фанатаў рок-спевака. У 2010 годзе рэжысёр Рашыд Нугманаў выпусціў рэмікс фільма, дзе былі дазнятыя і дамаляваныя сцэны, якіх не хапіла арыгіналу.