Магілёўскія роўп-джамперы адкрылі сезон (відэа)
Магілёўская каманда прафесіяналаў і аматараў, якая называе сябе Sky Cats, 8 траўня адкрыла сезон скокаў з маста.
Упершыню скокнуць з вышыні 18-метровага маста над Дняпром у раёне вёскі Палыкавічы вырашыла больш за 10 маладзёнаў, перадае Gorad.by. Для некаторых з іх першы скок стаўся праверкай на смеласць.
Адзін з арганізатараў скокаў Аляксей расказаў, што скокнуць з маста можа любы ахвотны. Для гэтага неабходна папярэдне запісацца. Уласны рыштунак не патрэбны, з ім дапаможа каманда Sky Cats.
Аляксей кажа, што зрабіць экстрымальныя скокі да іх прыходзілі мужчына старэйшыя за 50 год. Сярод жа жанчын старэйшых за 30 гадоў яшчэ нікога не было.
Відэа: gorad.by