Магілёўскія ўлады занепакоеныя расійскім "шопінгам"

Як адзначае газета “Магілёўскія ведамасці”, на выходных расіяне прыязджаюць у памежныя рэгіёны вобласці і незадорага скупляюць беларускія тавары. Пры гэтым яны абменьваюць свае грошы ў нелегальных "валютчыкаў". Правядзенне кірмашоў скіраванае на тое, каб не было нелегальнага абмена валюты, а грошы ішлі ў абласны бюджэт.


Ад продажу тавараў з цэтлікам “Зроблена ў Беларусі” Магілёўская вобласць плануе зарабіць у жніўні 300 тысяч долараў.