Магілёўскія зламыснікі аддаюць перавагу салодкаму

Як перадае “Тэлерадыёкампанія “Магілёў””, беспрацоўныя 23- і 34-гадовы магілёўцы забраліся ў краму сярод ночы. Затрымаў іх патруль “Аховы”, які спыніў машыну для праверкі. Патруль і выявіў у аўтамабілі скрадзены шакалад. 


Слодычы вернутыя ў краму, а маладых людзей чакае суд. Сума скрадзенага, па ацэнках праваахоўнікаў, перавышае 350 тысяч рублёў.