Магілёўская міліцыя шукае Максіма Анцыповіча

На Максіма Анцыповіча некалькі тыдняў таму быў складзены пратакол за ўдзел у пікетаванні. Позву ў суд яму адправілі па пошце, аднак Максім яе не атрымаў і ягонае месцазнаходжанне невядомае, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Нагадаем, 8 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва разгледзеў адміністрацыйную справу трох затрыманых удзельнікаў акцыі салідарнасці.

Сябра партыі БНФ Валянцін Лабачоў пакараны адміністрацыйным арыштам на 7 сутак, Сяргей Нягацін — на 5. Беспартыйную шматдзетную маці Наталлю Шкадун суд таксама прызнаў удзельніцай несанкцыянаванага пікетавання і вынес ёй папярэджанне.