Магілёўскіх каталікоў улады пакараюць рублём
Гэта звязана з тым, што не вядзецца рэканструкцыя выкупленага імі будынка ў цэнтры горада.
Адпаведнае паведамленне ўжо накіравана парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Чыноўнікі просяць выслаць праектна-каштарысавую дакументацыю і графік будаўніча-мантажных работ з пазначэннем канчатковага тэрміну будаўніцтва.
Калі гэта не будзе зроблена, парафію чакае штраф. На сайце магілёўскіх каталікоў вісіць абвестка, што патрабуюцца спонсары для капітальнага рамонту будынка. Выглядае на тое, што ў вернікаў папросту няма грошай.
Нагадаем, што будынак па адрасе вул. Ленінская, 27 быў выкуплены каталіцкай грамадой яшчэ ў 2003 годзе. Пасля рэканструкцыі ў ім мусіў размясціцца культурна-асветніцкі цэнтр з жылымі памяшканнямі. Улады звярнулі ўвагу на доўгабуд пасля калектыўнага звароту гараджан, які ініцыяваў мясцовы актывіст Аляксей Паўлоўскі.