Магілёўскіх школьнікаў ад аўтамабіляў будуць ахоўваць "стоп-мэны"

Атрады з бацькоў, педагогаў і школьнікаў былі створаныя пасля трагедыі ў Мінску, калі аўтамабіль Porsche Cayenne каля школы №23 наехаў на 9-гадовага вучня. Нагадаем, што хлопчык памёр ад траўмаў у машыне хуткай дапамогі.

Магілёўскім "стоп-мэнам" дапамагаюць супрацоўнікі ДАІ. Акрамя таго, у кожнай установе адукацыі Магілёўшчыны праводзяцца класныя гадзіны, дзе навучэнцам расказваюць аб правілах паводзінаў на дарозе. Ствараюцца таксама спецыяльныя кабінеты і пляцоўкі для вывучання правілаў дарожнага руху, паведамляе Магілёўскі аблвыканкам.

Нагадаем, што ў Мінску пасля трагедыі вырашылі паставіць агароджы каля ўсіх школаў.

Фота — beresta.by