"Майстэрню" нарвежскага тэрарыста Брэйвіка здаюць у арэнду

Уладальнік участка, размешчанага за 40 км ад нарвежскай сталіцы,  піша, што ферма здаецца на два гады, продаж не разглядаецца. Гаспадар прапануе дадаткова ўзяць у арэнду трактар і прыстасаванні для апрацоўкі зямлі. Па яго словах, на ферме добрыя ўмовы для палявання і рыбалкі. Суму арэнднай платы ён не называе, але вядома, што Брэйвік плаціў яе каля 1700 долараў у месяц, піша інтэрнэт-газета "Утро.ру".