Махлярка прадала 15 долараў за 2,6 мільёна рублёў
Міліцыя шукае жанчыну, якая правяла 28 чэрвеня ў Жлобіне вельмі выгадную для сябе валютна-абменную аперацыю.
Яна паабяцала пакупніку, жыхару Жлобіна 500 долараў, якія нібыта мела. За гэта папрасіла 2 мільёны 600 тысяч рублёў. Але ж мужчына атрымаў толькі складзеныя ў некалькі разоў тры купюры па 5 долараў і тры купюры вартасцю ў 20 беларускіх рублёў.
Па факце махлярства распачалі крымінальную справу, паведамляе сайт Моя реклама.