Максім Марцінкевіч ("Цясак") з'ехаў з Мінска ў Маскву

У Следчым камітэце паведамілі Радыё Свабода, што экспертыза зброі (нажоў і газавага пісталета) пакуль не гатовая. Там кажуць, што Марцінкевіч "знаходзіцца на сувязі", у любы момант яго могуць выклікаць у Беларусь і "ён павінен будзе з'явіцца".

Нагадаем, што Марцінкевіча затрымалі 15 лютага пасля бойкі ў Мінску з беларускімі антыфашыстамі. Патасоўку знялі камеры відэаназіранняРазам з Марцінкевічам у ізалятары апынуліся двое яго паплечнікаў. Адзін з іх, вядомы па мянушцы Малюта, перад затрыманнем двойчы ўваткнуў нож у спіну аднаго з антыфашыстаў, таго ледзь адкачалі. Праз некалькі дзён "Цясака" выпусцілі пад абавязацельства аб яўцы.


Марцінкевіч вядомы сваімі расісцкімі выказваннямі. Тры з паловай гады Марцінкевіч правёў у расійскай турме за распальванне нянавісці па нацыянальнай ці рэлігійнай прыкмеце.

Фота з сацыяльных сетак