Маладафронтаўца Рамана Васільева сёння будуць судзіць за "Саша, сыходзь!"
Увечары 13 траўня Рамана Васільева з Жодзіна даставілі ў аддзяленне міліцыі. Юнака вінавацяць у пашкоджанні маёмасці.
У пастарунку маладафронтаўцу паведамілі, што на яго пададзены пазоў ад жыллёва-камунальнай службы горада і узбуджана адміністрацыйная справа за пашкоджанне маёмасці, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.
Сёння, 14 траўня, па гэтай справе адбываецца суд.
Пазоў з ЖКГ звязаны з графіці "Саша, сыходзь!", у якім у красавіку Рамана Васільева абвінавацілі без суда і следства.