Маладафронтаўца Рамана Васільева асудзілі на 12 сутак арышту
Ён мусіў вызваліцца 26 траўня пасля 12-суткавага арышту, але яго пакінулі за кратамі.
Раней хлопца затрымалі за вывешаны нацыянальны сцяг у гадавіну рэферэндуму аб змене сімволікі і звінавацілі ў "дробным хуліганстве". Аднак пасля 12 сутак на Васільева склалі новы адміністрацыйны пратакол і пакінулі пад арыштам у турме на Акрэсціна, піша праваабарончы сайт "Вясна".
У панядзелак справу Васільева разглядаў суд Маскоўскага раёну (суддзя — Таццяна Мотыль). Яго пакаралі, нібыта, за "нецэнзурную лаянку".
Нагадаем, што на мінулым тыдні гэтаксама з-за кратаў не вызвалілі яго паплечнікаў — Уладзіміра Яроменка і Змітра Крамянецкага.
Фота — svaboda.org