Маладафронтаўца з лякарні вярнулі ў суд

Нагадаем, хлопцаў, затрыманых у суботу ў метро, абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. У судзе маладафронтаўцы скардзіліся на кепскі стан і прасілі выклікаць лекараў. У выніку "хуткая" забрала Крамянецкага, у якога быў высокі ціск.

Як паведаміў хлопец у каментары Радыё "Свабода", у шпіталі ў яго толькі ўзялі кроў з пальца ды зрабілі здымак галавы. Пасля гэтага лекары далі міліцыянтам даведку, што Крамянецкі можа вяртацца ў суд.