"Малады фронт": На Дзень Волі трэба стварыць атмасферу сапраўднага свята
Арганізацыя, зарэгістраваная ў Чэхіі, выступіла з прапановай адзначаць 25 сакавіка не толькі на вуліцах, але і ў кавярнях.
Маладафронтаўцы лічаць, што кожны мінчук мог бы запрасіць у адну з кавярняў сяброў і знаёмых, "паставіць на стол маленькі бел-чырвона-белы сцяжок і замовіць любімыя беларускія песні". "Нягледзячы на рэпрэсіі і пераслед усяго нацыянальнага, нам важна ствараць у беларускай сталіцы атмасферу нашага сапраўднага свята!", — піша сайт mfront.net.
Нагадаем, што на ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народай Рэспублікі ў Мінску плануецца вулічная акцыя. Аднак сталічныя ўлады яшчэ не далі дазволу на яе правядзенне.
Фота — bymedia.net