Маладзечанскія школы зачыняць на тыдзень

Як паведамляе "Рэгіянальная газета", рашэнне прынятае ў сувязі з тым, што навучэнцы і настаўнікі горада прымуць удзел у падрыхтоўцы горада да "Дажынак" і святочных мерапрыемстваў. Аднак, як кажуць у аддзеле адукацыі райвыканкама, прапушчаныя дні пазней давядзецца адпрацаваць.

110921 ValjancinaS_1.mp3

Валянціна: "Дзеці спачатку ўзрадаваліся, што не трэба хадзіць у школу, бо яны не ведалі, што ім давядзецца спачатку працаваць па дабраўпарадкаванні горада і дарабляць тое што не паспелі зрабіць будаўнікі, а пасля дажынак па суботах вучыцца. Мне здаецца, яны будуць штосьці  дафарбоўваць, падмятаць, падграбаць. Плаціць ім за гэта наўрад ці будуць, пра грошы ніхто нічога не казаў.

З бацькамі гэта не абмяркоўвалі. Можа бацькоўскі камітэт штосьці пра гэта і ведае, а мы даведаліся ад дзяцей. Дзеці кажуць, што хадзіць абавязкова. Калі адмовіцца, са школы напэўна не выключаць, але непрыемнасці напэўна могуць быць". 

Пры гэтым спадарыня Валянціна мяркуе, што змены адаб’юцца і на падрыхтоўцы старшакласнікаў да цэнтралізаванага тэставання.

Валянціна: "Напэўна ў школе створаць умовы, будуць даваць па дзьве тэмы, задаваць больш. Ну і ў суботы будуць вучыцца, раней было два выходных, у суботу дзеці маглі займацца, хадзіць да рэпетытараў. Скаргу я, канечне ж, падаваць не буду. Думаю, ніхто не будзе падаваць скаргі, усе ўспрымуць як належнае".

Ці будуць на наступным тыдні працаваць іншыя навучальныя ўстановы Маладзечна, пакуль не вядома. У політэхнічным каледжы кажуць, што ніякай інфармацыі пакуль што няма.