Манахі: Мы не атрымлівалі 175 млн еўра ад кіпрскага банка!

Нагадаем, Марыёс Хаджыянакіс паведаміў СМІ, што манастыр атрымаў крэдыт у памеры 175 млн еўра. Аднак кіпрскі ўрад пастанавіў зачыніць банк-банкрут. Укладчыкі з дэпазітамі да 100 тысяч еўра змогуць атрымаць грошы, а ў тых, у каго больш буйныя дэпазіты, могуць спісаць, як чакаецца, да 80%.

Як паведамляе РІА "Новости", эканамічны дарадца манастыра Атас Кіранідзіс заявіў, што крэдыт быў атрыманы не цяпер, а некалькі гадоў таму і ён не перавышаў 100 млн еўра.