Манапаліст "Садавіна-імпарт" два месяцы працуе са стратамі

Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення цэнавай палітыкі камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Мікалай Крыжэвіч


Таксама ён паведаміў, што імпарцёры спынілі рост цэн на сваю прадукцыю

Крыжэвіч: "Па нашай айчыннай прадукцыі ўсе сацыяльна значныя тавары жорстка адсочваюцца. Там дзе дзяржавай кантралююцца цэны, яны знаходзяцца пад жорсткім кантролем. Хацеў бы адзначыць, што на сённяшні дзень стаіць пытанне аб пашырэнні пераліку сацыяльна значных тавараў".