Марадона наведаў на Кубе Чавеса
Паведамленне пра сустрэчу з легендарным футбалістам прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес размясціў у Твітэры.
“Я дзякую Дыегу Арманда Марадоне за братэрскі візіт сёння ўдзень. Мы былі з Фідэлем. Дзякуй, Пібе! (гэта мянушка Марадоны)! Будзем жыць!” — напісаў ён у сеціве 22 ліпеня.
Чавес на Кубе праходзіць курс хіміятэрапіі супраць рака. Невядома, як доўга ён будзе лекавацца. Лідэру Баліварыянскай рэспублікі 10 чэрвеня зрабілі аперацыю ў сувязі з унутрытазавым абсцэсам. Пазней ён перанёс яшчэ адну аперацыю — па выдаленні ракавых пухлінаў, паведамляе РИА Новости.